Беларусь падцвердзіла свае правы на “Гродна”
База адпачынку ў в. Харлы знаходзіцца ў бязвыплатным карыстанні Адкрытага Акцыянернага Таварыства”Гроднааблаўтатранс”.
Пратакол аб прызнанні права ўласнасці Беларусі на гэтую маёмасць падпісалі органы дзяржмаёмасці Беларусі і Ўкраіны.
Дамова паміж Беларуссю і Ўкраінай аб узаемным прызнанні правоў і рэгуляванні дачыненняў уласнасці было падпісана яшчэ ў 1993 годзе.
У выніку Беларусь атрымала правы ўласнасці на недабудаваную базу адпачынку “Бераг” у Нікалаеўскай вобласці і “Гродна”.
Пытанні па іншых аб’ектах, на якія прэтэндуе Беларусь, пакуль не ўрэгуляваныя.