Пагарэльцаў уратавалі выпадковыя прахожыя

|

У вёсцы Кваторы Бераставіцкага р-ну двое выпадковых мужчын выратавалі з пылаючага дому трох чалавек, якія, як перад гэтым высветлілася, выпілі ўдарную дозу алкаголю і затым леглі спаць.


Па словах галоўнага спецыяліста цэнтра прапаганды і адукацыіі пры Гарадзенскім абласным упраўленні МНС Вадзіма Хатэнкі, электрычнасць і ацяпленне ў кватэры былі адключаныя за няўплату, аднак гаспадар самавольна падключыўся да электрашчыта.

 

У выніку, калі людзі ўжо спалі, не вытрымала састарэлая праводка, з-за якой пачаў гарэць тэлевізар.

 

Усяго ад пачатку тыдня ў пажарах на Гарадзеншчыне загінулі тры чалавекі.

 

У кожным выпадку прычынай пажару з’яўляліся неасцярожнае абыходжанне з паленнем і  злоўжываннем алкаголем.

 

Фота з месца здарэння прадстаўлена абласным упраўленнем МНС.