Гісторык з Гродна марыць аднавіць батанічны сад

|

Наталля Канюк спадзяецца адрадзіць у Гродне батанічны сад, заснаванага Жанам Эмануілам  Жыліберам і шукае расліну, названую ў яго гонар.


5 лютага ў гарадзенскай гімназіі №1 пройдуць “румлёўскія чытанні”, на якіх гарадзенскі гісторык Наталля Канюк (на здымку) прачытае даклад пад назвай: “К проблеме возрождения батанического сада профессора Ж.Э. Жилибера в г. Гродно к его 270- летию со дня рождения”.


– У мінулым годзе ў мяне ўзнікла ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада, заснаванага ў Гродна французкім прафесарам Жыліберам – кажа ў інтэрв’ю з карэспандэнтам “Твайго стылю” сп-ня Канюк.


– Летам якраз добрая нагода: 270 гадоў з ягонага дня нараджэння. Зараз я актыўна займаюся пошукамі рэдкай расліны, якая была вынайдзена дзвюма іспанскімі вучонымі яшчэ ў 18 стагоддзі і названая ў гонар Жылібера. Было б добра каб заснаванне сада пачалося з яе…

 

Наталля Канюк вядзе ліставанне з некалькімі батанічнымі садамі свету, дзе можа знаходзіцца гэтая рэдкая расліна.

 

Адказы прыйшлі з батанічных садоў у Эдзінбургу і Сан-Луісе. Пакуль пошукі вынікаў не прынеслі.

 

 – Мы не губляем надзеі усё ж-такі яе здабыць” – сцвярджае Наталля Канюк.

 

Фота аўтара