Гродзенскі ўніверсітэт адкрывае новыя спецыяльнасці і накірункі

|

Спецыялістаў па сацыяльнай працы з новага навучальнага года будзе рыхтаваць педагагічны факультэт.

Філфак адкрывае спецыяльнасць “інфармацыі і камунікацыі (тэхналогіі камунікацыі)”, выпускнікі якой змогуць працаваць прэс-сакратарамі, рэферэнтамі, рэдактарамі. Юрыстаў-міжнароднікаў з веданнем замежных моваў будзе рыхтаваць юрфак.

Гэтыя спецыялісты, мяркуецца, будуць запатрабаваныя ў якасці юрысконсультаў, перакладчыкаў знешнеэканамічных падраздзяленняў прадпрыемстваў СЭЗ, на мытні і ў турыстычнай індустрыі.

Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудаўніцтва адкрывае спецыяльнасць “Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)” для падрыхтоўкі супрацоўнікаў транспартных, экспедыцыйных і лагістычных кампаній.

Выпускнікі новай спецыяльнасці факультэта матэматыкі і інфарматыкі “упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі” будуць атрымліваць кваліфікацыю “менеджэр-эканаміст інфармацыйных сістэм” і шукаць працу інжэнераў-адміністратараў тэлекамунікацыйных сістэм, інжэнераў па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогій і г.д.

 

Новыя накірункі адкрыюцца сёлета і на традыцыйных спецыяльнасцях ГРДзУ імя Я.Купалы: “гісторыя (археалогія)” на факультэце гісторыі і сацыялогіі, “дызайн (графічны)” на факультэце мастацтва і дызайна і “сучасныя замежныя мовы (выкладанне)” з першай нямецкай мовайна філфаку.