Мастоўская актывістка БХД змагаецца за сваіх дзяцей

|

Пра гэта Алена Давідовіч паведаміла прэс-службе БХД.

Пасяджэнне камісіі павінна адбыцца 28 студзеня.

Яе ўзначальвае намесніца старшыні райвыканкама Т.М.Мурына, на якую Алена Давідовіч у ліку іншых актывістаў пісала скаргу падчас перадвыбарчай кампаніі.

 

Непрыемнасці ў Алены, якая адна выхоўвае гадавалага сына і пяцігадовую дачку, пачаліся 27 снежня. Да жанчыны прыйшла інспектар па справах непаўнагадовых.

Яна абследавала ўмовы пражывання дзяцей і брала тлумачэнні ў Алены Давідовіч, ці не пакідае тая дзяцей адных дома.

Інспектар спаслалася на ананімку ад жыхароў дома, якія нібыта паскардзіліся, што Алена неналежным чынам выконвае бацькоўскія абавязкі.

 

Сама Алена сцвярджае, што ніколі не пакідае дзяцей без нагляду, не стаіць на ўліку так званых сацыяльна недобранадзейных бацькоў, ды і ўмовы пражывання прызнаныя адпаведнымі ўсім нормам.

У дзіцячым садку, даведаўшыся пра такія навіны, спалохаліся.

Сама Алена Давідовіч звязвае сітуацыю вакол сваіх дзяцей выключна са сваім удзелам у выбарчай кампаніі і не выключае асабістай помсты  намесніцы старшыні райвыканкама Мурынай.

 

Паводле http://bchd.info