Гродзенскі заапарк адкрыецца 1 ліпеня

|

Ужо пабудаваныя вальеры для буйных жывёл, ваўкоў, зуброў, якаў, казлоў, муфлонаў ды іншых капытных. Новыя дамы атрымалі фазаны, паўліны і драпежныя птушкі.

Засталося дабудаваць тэрарыум, памяшканні для малпаў, страўсаў і папугаяў, акварыум.

Адміністрацыя заапарка пасля рэканструкцыі размесціцца над заалагічнай крамай.

 

Дзякуючы рэканструкцыі тэрыторыя заапарка павялічылася амаль у 2 разы.

Практычна ўсе пабудовы будуць новыя, у тым ліку сланоўнік з басейнам і цёплай падлогай.

Стары слон Сурак памёр яшчэ ў 2002 годзе, на набыццё новага патрэбна каля 100 тысяч долараў. Тым не меньш, гэта ў планах адміністрацыі.

Падрабязна пра планы і праблемы гродзенскага заапарка чытайце ў “Тваім стылі”

 

На фота: Знаёмы ўсім уваход у гродзенскі заапарк разабраны некалькі месяцаў таму