Турыстычнае супрацоўніцтва на польска-беларускім памежжы працягваецца
Першымі распрацуюць маршруты “Вандроўка ў этнаказку” і “Камунікацыя без межаў”.
Апошні прадугледжвае адкрыццё ў Гродзенскім рэгіёне пунктаў турыстычнай інфармацыі, якія будуць супрацоўнічаць з аналагічнымі пунктамі ў Польшчы.
Праект “Вандроўка ў этнаказку” будзе рэалізоўвацца цягам двух гадоў.
Яго задача – паказаць замежнікам прыцягальнасць Гродзеншчыны для вандроўнікаў.
Багатую гісторыю рэгіёна дапамогуць данесці этнаграфічныя элементы, якія адлюструюць культуру і рэлігію.
Для знаёмства з мясцовай гістрыяй праз казкі і легенды будуць створаныя адмысловыя пляцоўкі.
У межах праекта выйдзе пуцяводнік з апісаннем новых маршрутаў і тураў па абодвы бакі мяжы.
Праца над праектамі распачнецца ў ліпені.
На фота: Беларускія студэнты ў межах праекта “Невядомая Еўропа” мінулым летам сталі першымі раварыстамі, якія скарысталіся турыстычным памежным пераходам “Рудаўка-Лясная” на шлюзе Кужынец.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com