У Гродне адчыніцца выстава Велікодных паштовак

|

На працягу апошніх 10 гадоў іх збіраў гарадзенскі краязнаўца Сяргей Лушчык.

У яго калекцыі – паштовыя карткі з Вільні і Каўнаса, Кракава і Львова ды многіх іншых гарадоў.

Паштоўкі Сяргея ўжо выстаўляліся ў Гродне ў снежні – тады ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага, 48а) працавала выстава Калядных картак.

Там жа 6 красавіка адчыніцца і Велікодная выстава.

На здымку: Велікодныя паштоўкі Сяргея Лушчыка

Фота аўтара