Бясплатныя польскія нацыянальныя візы мала цікавяць гарадзенцаў
Па словах дыпламата, колькасць зваротаў па нацыянальныя польскія візы ў студзені ў параўнанні са студзенем 2010 г. не змянілася. І гэта пры тым, што цяпер такая віза выдаецца бясплатна.
Павелічэння колькасці беларусаў, якія накіроўваюцца ў Польшчу, не зафіксавалі і польскія памежнікі.
Польскі бок звязвае невысокі інтарэс да бясплатных польскіх нацыянальных візаў тым, што палову студзеня беларусы святкавалі Каляды і Новы год.
Фота: http://www.tvp.pl