Трычы: пейзаж, традыцыі і вольны час

 

Такая тэндэнцыя назіраецца зараз на турыстычным рынку ў свеце. І тут Беларусі ёсць што прапанаваць.

 

Беларускія сельскія сядзібы не заўсёды дасканалыя, але пры гэтым унікальныя і непаўторныя.

 

У Гродзенскім раёне зарэгістраваная  41 аграсядзіба.

Найбольшая іх колькасць месціцца ў прывабных маляўнічых месцах у раёне Гожы, Падлабення, Азёр, Парэчча і Сапоцкіна.

 

У адно з такіх месцаў завіталі і мы – удзельнікі праекта “Школа маладога журналіста-14”.

Аб’ектам нашага міні-падарожжа стаў «Трычоўскі маёнтак» (в. Трычы), які належыць сям’і Сіняпкіных.

 

У  сядзібе створаны своеасаблівы міні-заапарк. Тут можна пагутарыць з экзатычнымі жывёламі і птушкамі: фазанамі, паўлінамі, страўсам, ламамі.

Але яны не заўсёды паслухмяныя =)

А таксама ў іх выдатны нюх …

Наведвальнікі сядзібы могуць пакатацца тут на конях. Зрабілі гэта і мы.

 

 

Зрэшты, сам Пётр Сіняпкін (на здымку) не лічыць аграсядзібу прыбытковым месцам.

Пабудавалі яе з жонкай на ўласныя зберажэнні.

Тым не менш сядзіба, спадабалася не толькі беларусам, але і гасцям з Польшчы, Англіі.

>

…Наш адпачынак у Трычах атрымаўся на славу і даў велізарны зарад станоўчых эмоцый.

 

Калі вы ні разу не адпачывалі ў беларускай вёсцы – зрабіце гэта! Не пашкадуеце!

 

Фота: Глеб Сташэўскі, Іна Севярын, Юлія Каляда