ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць лідскай “Лакафарбы”

|

У кароткі спіс, паводле СМІ,  трапілі лідская «Лакафарба» і прадпрыемства «Полацк Шкловалакно».

ААТ “Лакафарба” з’яўляецца лідэрам Беларусі ў вытворчасці лакафарбавай прадукцыі.

Напярэдадні ўвядзення санкцый, 28 студзеня, на прафесійным конкурсе “Брэнд года 2010” лідскае прадпрыемства перамагло ў спажывецкай намінацыі “Брэнд-Лідэр”.

68% прадукцыі “Лакафарбы” ідзе на экспарт.

Вырабы прадпрыемства набываюць у асноўным Расія, Україна, Малдова, Узбекістан, Казахстан, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Індыя.