Чыгуначныя квіткі – праз інтэрнэт

|

Працэдура афармлення заяўкі выглядае такім чынам. Спачатку на старонцы http://www.rw.by/index.php/zakaz.html афармляецца замова (рэзерваваць квіткі можна за 45 дзён да адпраўлення цягніка).

Затым на ваш электронны адрас дасылаецца ліст, у якім пазначаны код замовы.

Далей давядзецца прыехаць на чыгуначны вакзал (каса №6), назваць свой код ды атрымаць квіткі.

Як паведаміў “Твайму стылю” адміністратар кампутарнай сістэмы чыгуначнага вакзалу Генрых Качынскі, у хуткім часе будзе арганізаваная і дастаўка квіткоў па месцу жыхарства альбо працы замоўнікаў.