Алесь Кіркевіч знайшоўся ў ізалятары КДБ у Мінску
Як ужо пісаў “Твой стыль”, 28 студзеня пасля ператрусу ў кватэры Алесю Кіркевічу загадалі добра апрануцца і звезлі ў невядомым кірунку.
На працягу некалькіх дзён пра яго лёс і месца знаходжання не ведала нават маці хлопца.
Тэрмін затрымання Кіркевіча без прад’яўлення абвінавачвання павінен скончыцца 7 лютага. Пасля гэтага хлопца павінны альбо выпусціць на волю, альбо прад’явіць абвінавачванне.