Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гродне будзе прымеркавана да Дня Волі
Сёлета, як і звычайна ў Гродне, агульнанацыянальная дыктоўка будзе прымеркаваная да 25 сакавіка.
Гродзенцы будуць удзельнічаць у гэтай сімвалічнай акцыі падтрымкі беларускай мовы чацьвёрты раз.
У 2010 годзе дыктаваў гродзенцам Андрэй Хадановіч, у 2009 – Зінаіда Бандарэнка, у 2008 – Віктар Шалкевіч, Вера Кунцэвіч і Данута Бічэль.
Дэталі правядзення сёлетняй агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне пакуль невядомыя. За яе арганізацыю ўзяліся Гарадзенскі “Рух за Свабоду”, Таварыства беларускай школы і ТБМ.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў, што сёлета па Беларусі дыктоўка пройдзе ў тры этапы: 21 лютага, 15 і 25 сакавіка. У якасці тэксту прапануюцца творы Максіма Багдановіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 120 гадоў.
На фота: гродзенцы пішуць дыктоўку-2010