“Юнацтва”-“Нёман”: рэпетыцыя фінала?
Учора ў Мінску гарадзенскія хакеісты саступілі “Юнацтву” з лікам 2-5.
Шайбы ў складзе нашай каманды закінулі Дудзік і Глебаў.
“Нёман” па-ранейшаму застаўся на другім месцы ў турнірнай табліцы пасля “Юнацтва”.
На думку многіх спецыялістаў, менавіта гэтыя каманды маюць найбольшыя шансы сустрэцца паміж сабой у фінале чэмпіянату.
5 лютага гарадзенцы згуляюць на сваёй пляцоўцы з адной з найслабейшых каманд чэмпіянату – бабруйскім “Шыннікам”.
2 лютага. “Юнацтва”, Мінск – “Нёман”, Гродна 5:2
Фота: pressball.by