Адміністрацыя ўніверсітэта абвяргае выключэнне студэнтаў па палітычных матывах
– “На фоне палітычнай абстаноўкі, што склалася на сённяшні дзень, многія не сядзяць на месцы склаўшы рукі, а імкнуцца знайсці сваю выгаду.
Вось і студэнты, якія ў навучальным працэсе недасведчаныя дый зорак з неба не хапаюць, зразумелі: калі ў вучобе нічога не атрымліваецца, чаму б не паўстаць ахвярай якога-небудзь пераследу.
А там і працяг сваёй студэнцкай кар’еры ў якой-небудзь замежнай ВНУ выгарыць”.
З гэтых словаў пачынаецца сюжэт, паказаны 2 лютага Гродзенскім тэлебачаннем.
“Твой стыль” паведамляў учора, што адміністрацыя ўніверсітэта адлічыла студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта Барыса Захарчука.
Пад пагрозай адлічэння знаходзіцца таксама Яўген Бусько.
Абодва хлопцы бралі ўдзел у падзеях на ПЛОШЧЫ.
Яўген Бусько за ўдзел у акцыі пратэсту адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пацяпела і маці хлопца – адвакатка Валянціна Бусько, якая працавала адвакатам у Гродзенскай абласной калегіі і была пазбаўлена працы пасля анулявання адвакацкай ліцэнзіі.