Школьнікі замест падручнікаў атрымаюць электронны планшэт
Як паведамляе БЕЛТА, міністэрства адукацыі плануе забяспечыць у будучым усіх навучэнцаў 1-11 класаў электроннымі планшэтамі, у якіх будзе знаходзіцца ўся неабходная для навучання інфармацыя
Па папярэдніх падліках, такая ініцыятыва з’эканоміць дзяржаве больш 20 міліярдаў рублёў.
Апроч таго, дзеці і іх бацькі перастануць скардзіцца на цяжкі заплечнік школьніка, які зараз перагружаны падручнікамі і школьнымі прыладамі. Вага планшэта вагаецца каля 400 г.
На думку намесніка міністра, вытворчасць такіх планшэтаў мог бы распачацьбеларускі завод “Інтэграл”.
Даведка ТС
Ініцыятывы па замене папяровых падручнікаў на электронныя абмяркоўваюцца і ў суседніх краінах.
Так, украінскі электронны падручнік ужо атрымаў усе неабходныя гігіенічныя сертыфікаты і быў прызнаны бяспечным для здароўя дзяцей.
Кошт распрацаванага ўкраінскімі спецыялістамі PocketBook 901 складае прыкладна $300–500.
Планы пераходу на электронныя рыдэры абмяркоўваюцца актыўна таксама ў Расіі і Казахстане.