У аварыі ў Скідзелі пацярпела цяжарная жанчына

|

Як паведамляе прэс-служба гарадзенскай ДАІ, усё пачалося з таго, што кіроўца «Хундай»,  малады жыхар Ваўкавыску, наехаў на “Рэно”, якая спынілася для павароту ўлева.

 

Ад удару “Рэно”, за рулём якой была дзяўчына, выкінула на ўзбочыну, дзе стаяў прыпаркаваны “Форд”.

 

“Хюндай” жа адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з «Фольксвагеном» і аўтобусам «ПАЗ».

 

Цяжарную жанчыну з траўмамі адправілі ў шпіталь.

 

Фота: http://gaigrodno.by


Глядзець Мапу надзвычайных здарэнняў у вялікім памеры