Вынесены прысуд гродзенскім наркадылерам

|

Два жыхары Гродна 33 і 28 гадоў прызнаны вінаватымі ў набыцці, захаванні, перавозцы і продажы псіхатропных рэчываў.

Абое раней неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Гэтым разам атрымалі 8 і 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Раскрытая на Гродзеншчыне схема дзейнасці наркадылераў дапамагла выявіць сетку распаўсюджвання наркотыкаў і ў іншых абласцях. Крымінальныя справы ў дачыненні астатніх фігурантаў трапяць у суд у бліжэйшы час.

У 2010 годзе упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці выявіла 5 міжнародных каналаў пастаўкі наркотыкаў у Беларусь. Арганізатар аднаго з іх – грамадзянін Літвы – ужо адбывае 10-гадовы тэрмін пакарання.

Апошнімі асуджанымі за спробу ўвозу з-за мяжы буйных партый марыхуаны сталі гродзенец і мінчанін, пакараныя 4 і 4,5 гадамі пазбаўлення волі.

 

Паводле http://www.belta.by  

На фота: Так выглядае асабліва небяспечнае рэчыва JWH-250