Алесю Кіркевічу прад’явілі абвінавачанне

|

Намесніка старшыні гарадзенскага маладога фронту абвінавачваюць у актыўным удзеле ў масавых беспарадках. Паводле ч.2 арт.293 Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.


Як ужо пісаў “Твой стыль”, 28 студзеня цягам 2-х з паловай гадзін адбываўся ператрус у кватэры Алеся Кіркевіча і ў падвале дома.

Быў канфіскаваны кампутар, запісныя кніжкі, розныя матэрыялы, газеты і інш. Падзеі фіксаваліся на відэа- і фотакамеры Алесю Кіркевічу загадалі добра апрануцца і звезлі ў невядомым кірунку.

Некалькіх дзён пра яго лёс і месца знаходжання не ведала нават маці хлопца, пазней ён “знайшоўся” ў ізалятары КДБ у Мінску.

Гродзенскія грамадскія актывісты днямі пачалі збор сродкаў на адваката для Алеся Кіркевіча.