“Ёсць прапановы па ўратаванні вашага бізнэсу!”

|

Днямі ў некалькіх офісных будынках горада з’явіліся абвесткі прыкладна такога кшталту:

“Если Вы собираетесь ликвидировать свою фирму и у вас есть офис и штат сотрудников – позвоните, есть предложения по спасению бизнеса!”.

“Твой стыль” затэлефанаваў па пазначаным у абвестцы нумары і атрымаў прапанову аддаць памяшканне рэдакцыі і сілы яе карэспандэнтаў на “апрацоўку і рассылку карэспандэнцыі на выгодных умовах”.

Ці заўважная сёння ў Гродне тэндэнцыя да ліквідацыі камерцыйных фірмаў?

Так, – каментуе сітуацыю для “Твайго стылю” старшыня гарадзенскага “Клубу прадпрымальнікаў” Франц Мамуль, мы назіраем такую тэндэнцыю. Найбольш церпяць фірмы, якія арыентаваліся на працу на расейскім рынку. такія фірмы альбо ліквідуюцца альбо істотна скарачаюць маштабы сваёй працы. Лепшая сітуацыя ў тых, хто арыентаваны на заходні рынак.

Часы крызісу заўсёды былі часам заняпаду адных фірмаў і хуткага росту іншых. Часта – за кошт “паміраючых”. Беларусь і Гродна ў гэтым сэнсе – не выключэнне.