З вяселля — у турму. Гісторыя экстрэмальнага кахання

|

“Твой стыль” ужо некалькі раз пісаў пра гэтую гісторыю.

 

Днямі хлопцу прад’явілі абвінавачванне ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках 19 снежня на Плошчы.

 

Гэта адзіны гарадзенец, які знаходзіцца зараз за кратамі. Хлопцу пагражае ад 3 да 8 год пазбаўлення волі.

 

Карэспандэнт “Нашай Нівы” сустрэўся з жонкай Алеся Надзеяй Крапівінай, якая таксама адсядзела “на сутках” пасля падзей на Плошчы.

 

Прапануем невялікія ўрыўкі з артыкула ў “Нашай Ніве“:

 

Мы не хацелі вялікага вяселля. Зрабілі ўсё мінімальна. Пасядзелі ў коле сям’і. Як тут будзеш шырока адзначаць, калі такое робіцца?  — расказвае дзяўчына.

 

І Алесю, і Надзеі дваццаць адзін год. Яны пазнаёміліся два гады таму.

 

Дзяўчына кажа, што насамрэч нічога рамантычнага ў той гісторыі не было.

 

Пазнаёміліся на нейкай трэцясектарнай імпрэзе. У нас было шмат супольных сяброў і знаёмых“.

 

Пабрацца вырашылі два месяцы таму.

 

„Можа некаму і падасца, што хутка, але мы ішлі да гэтага два гады“, — кажа Крапівіна.

Кіркевіч — вернік. Надзея кажа, што менавіта таму так рана, як па цяперашніх часах, пажаніліся — для Алеся было важна ўзаконіць іх адносіны.

„Апошняя наша размова была пра тое, як мы правядзём выходныя ў Варшаве. Можа, падумалі, што Алесь хоча ўцячы, і яго арыштавалі. Але ён ніколі не хацеў выязджаць з краіны“, — гаворыць жонка Кіркевіча.

 

„Алесь — моцны чалавек. Матываваны, арганізаваны… А я… Я проста яго кахаю“, — працягвае дзяўчына.

 

– „Пасля затрымання шмат плакала. Хаця ў нейкім сэнсе мы гэтага чакалі. Застаецца толькі спадзявацца, што гэтыя выпрабаванні мы з гонарам вынесем“.

 

Поўны тэкст матэрыяла чытай тут.