Дазвол на выезд за мяжу студэнтам будуць выдаваць іх ВНУ
Паводле праекта, пра які напісала сёння БЕЛТА, цяпер вырашаць, пускаць ці не студэнта за мяжу, будзе адміністрацыя ВНУ.
Разгляд законапраекту ў першым чытанні запланаваны на вясновую сесію палаты прадстаўнікоў, якая распачне сваю працу 4 красавіка.
Ездзіць за мяжу толькі з дазволу Міністэрства адукацыі студэнтаў абавязаў дэкрэт прэзідэнта ў 2005 годзе.
У ім адзначалася, што «накіраванне грамадзянаў, якія навучаюцца ў арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі».
Забарона на выезд студэнтаў без дазволу Міністэрства тлумачылася ўладамі як адна з мераў па папярэджанні гандлю людзьмі.