Універсітэт імя Янкі Купалы заняў 2441 месца ў рэйтынгу ўніверсітэтаў свету

|

Найвышэй з іх у спісе аказаўся ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

 

З беларускіх ВНУ гарадзенцаў апярэджвае толькі БДУ, які займае ў рэтынгу Webometrics 1474 месца.

 

Сталічны ўніверсітэт увайшоў і ў топ-100 лепшы ВНУ Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, займаючы 91-е месца.

 

Усяго Webometrics ацаніў 36 беларускіх ВНУ. 

 

Гарадзенскі медуніверсітэт у рэйтынгу на 6618-м месцы.

 

Гарадзенскі аграрны ўніверсітэт знаходзіцца ў канцы спіса – 10831-е месца.

 

Рэйтынг Webometrics лічыцца адным з найбольш аўтарытэтных у свеце З 2004 г. ён двойчы на год аналізуе прадстаўленасць ВНУ у інтэрнэце.

 

Першыя тры месцы ў апошнім рэйтынгу Webometrics займаюць амерыканскія Масачусетскі, Гарвардскі і Стэнфардскі ўніверсітэты.

 

З еўрапейскіх ВНУ найвышэй (31-е месца) ў рэйтынгу Універсітэцкі каледж з Лондана.