Міліцыя прапануе ўвесці каменданцкую гадзіну для падлеткаў

|

Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікі міністэрства лічаць, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны дазволіць зменшыць узровень падлеткавай злачыннасці, бо непаўнагадовыя парушаюць закон як правіла позна ўвечары ці ноччу.

 

У МУС паведамілі, што цяпер на ўліку ў краіне стаіць каля 15 тыс. непаўнагадовых.

 

Як адзначылі ў МУС, пэўныя крокі па ўвядзенні каменданцкай гадзіны для падлеткаў ўжо зробленыя. 12 студзеня 2011 г. ўступіла ў сілу новае палажэнне КаАП — ст.17.12 «Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўнагадовых», па якой ўладальнікі начных клубаў могуць быць аштрафаваныя, калі пасля 22.00 ва ўстанове будуць знаходзіцца непаўнагадовыя.

 

За парушэнне гэтага артыкула індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам устаноў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (адна базавая зараз роўная Br35 тыс.).