“Ціхі зімовы канцэрт” Вайцюшкевіча ў Гродне
Былы ўдзельнік гуртоў “Палац” і “Kriwi”, а зараз лідэр і ідэйны натхняльнік “WZ-Orkiestra” Зміцер Вайцюшкевіч выканае як даўняшнія песні, так і кампазіцыі, напісаныя для традыцыйных штогадовых святочных канцэртаў на Божае нараджэнне.
У праграме Зміцер Вайцюшкевіч будзе выконваць песні свайго ўласнага сачынення і творы беларускіх аўтараў.
Музыка ўжо наведваў Гродна з канцэртам у лютым мінулага года з прарамай, прысвечанай Дню закаханых. Амаль усе квіткі былі прададзеныя, і большасць людзей засталіся вельмі задаволенымі. Значнай увагі гродзенцаў да канцэрта Вайцюшкевіча чакаюць і сёлета, адзначылі ў тэатры.
Пачатак канцэрта – у 19 гадзін. Кошт квіткоў ад 10 000 да 15 000 рублёў.
Рэпартаж з мінулагодняга канцэрта Вайцюшкевіча ў Гродна можна ўбачыць і паслухаць на “Тваім Стылі” тут.
Вядомы музыка таксама стаўся героем аднаго з выпускаў “Амурных гісторыяў” радыё “Твайго Стылю”. Развагі пра каханне Зміцера Вайцюшкевіча можна паслухаць тут.
Здымак Вітаўта Рудніка