380 фураў чакаюць у Кузніцы
Як паведаміў учора польскі тэлеканал TVN24, кіроўцы грузавікоў суткамі чакаюць, каб трапіць на тэрыторыю Беларусі.
Прычынай затору стаў моцны галалёд. Улады заклікаюць кіроўцаў ехаць у Беларусь праз іншыя пункты пропуска, бо сітуацыя ў “Кузніцы” можа выправіцца ў лепшым выпадку праз дзень.
На дадзены момант чарга з польскага боку мяжы ў п.п. “Кузніца” – 380 грузавых машын, у Бераставіцы – 170. У іншых пунктах пропуска на польска-беларускай мяжы чэргаў няма.