Выехаць за мяжу студэнтам будзе прасцей?

Паводле праекта, цяпер вырашаць, пускаць ці не студэнта за мяжу, будзе адміністрацыя ВНУ.

 

Ці сапраўды новы законапраект спросціць умовы выезду студэнтаў?

 

Са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта імя Я. Купалы размаўляла Ганка Урбановіч.

 


 

Ездзіць за мяжу толькі з дазволу Міністэрства адукацыі студэнтаў абавязаў дэкрэт прэзідэнта ў 2005 годзе.

 

У ім адзначалася, што «накіраванне грамадзянаў, якія навучаюцца ў арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі».

 

Забарона на выезд студэнтаў без дазволу Міністэрства тлумачылася ўладамі як адна з мераў па папярэджанні гандлю людзьмі.