Нумар 88? Не рэкамендуем!

|

Так, лічба 14 азначае 14 словаў аднаго з неафашысцкіх ідэолагаў, амерыканскага тэрарыста Дэвіда Лэйна: «Мы павінны забяспечыць існаванне нашых людзей і будучыню для Белых дзяцей”.

 

Лічба 88 – гэта закадаванае прывітанне «Heil Hitler!» , паколькі літара «H» знаходзіцца ў лацінскім альфабэце восьмай. Апроч таго 88 – гэта колькасць запаветаў, якія пакінуў Лэйн.

 

Лічбай 18 фашыстоўскія фанацкія групоўкі шыфруюць імя Адольфа (1 літара альфабэта) Гітлера (Н – 8-я літара ў альфабэце).

Лічба 28 азначае «B&H» – абрэвіятуру міжнароднага неанацысцкага руху Blood&Honour.

 

У мінулым годзе на беларускіх стадыёнах некалькі разоў з’яўляліся закадаваныя фашыстоўскія сімвалы.

 

Найчасцей іх фіксавалі ў фанацкім сектары сталічнага “Дынама”.

>

Гэтым банерам фаны мінскага “Дынама” услаўлялі аднаго з лідэраў фашысцкай Германі Рудольфа Геса.

 

Кіраўніцтва беларускіх клубаў пакуль стрымана рэагуе на ініцыятыву Беларускай Федэрацыі футбола. Гэта і не дзіўна, паколькі пад некаторымі з названых вышэй нумароў ў складах каманд гуляюць вядучыя футбалісты.

 

Да прыкладу, у складзе гарадзенскага “Нёмана” летась пад №88 гуляў вядучы паўабаронца Віталь Валадзянкоў (зыйшоў зімой з каманды).

З 14-м нумарам на поле выходзіў малады таленавіты абаронца Аляксандр Анюкевіч.