Cтрашная аварыя здарылася на беларуска-літоўскай мяжы

| Без катэгорыі

Відавочцамі аварыі ў некалькіх кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы сталі 11 лютага пасажыры аўтобуса Друскенікі-Гродна, у якім ехаў і аўтар гэтых радкоў.

 

…Адна з пасажырак ліхаманкава набірае чыйсці нумар і поўным трывогі голасам просіць тэрмінова знайсці Сашу, які мусіў сустрэць з аўтобуса яе недзе па дарозе на Гродна.

 

Праз некалькі хвілін высвятляецца, што Саша знайшоўся ў Гродне. Жанчына з палёгкай выдыхае…

 

Затым, гледзячы ўслед машыне супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных становішчах, якія акурат перад носам аўтобуса ад’язджаюць з месца здарэння, жанчына яшчэ доўга нешта сама сабе гаворыць пра няшчасны лёс тых, хто апынуўся ў гэты трагічны вечар на дарозе пад Прывалкай.

 

Як стане вядома праз некалькі гадзін, Сітраэн, якім кіравала 23-х гадовая гарадзенка, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Рэно Меган.

 

Дзяўчына і яе пасажыры (муж і жонка) загінулі на месцы здарэння.

 

Цяжкія траўмы атрымалі і пасажыры другой машыны – 5-ці гадовы хлопчык і яго бацька. Абодвух у цяжкім стане адвезлі ў шпіталь. Маці хлопчыка ўратаваў пас бяспекі.

 


Глядзіце Мапу надзвычайных здарэнняў у большым памеры

 

Фота з месца здарэння: http://gaigrodno.by