З Гродна пойдзе цягнік на Сімферопаль

|

Састаў з чатырох гродзенскіх і чатырох баранавіцкіх плацкартных і купэйных вагонаў будзе курсаваць праз дзень.

Як паведаміў “Твайму стылю” намеснік начальніка вакзала па пасажырскіх перавозках, цягнік Гродна-Сімферопаль плануецца ўводзіць  на  летні перыяд, да кастрычніка.

У зімовы перыяд маршрут скароцяць да Кіева, куды раней гродзенцам даводзілася ехаць з перасадкай, на мінскім цягніку.

Попыт на гэты накірунак вялікі.

Кожнае лета 2 гродзенскіх вагона (купэйны і плацкартны) праз дзень адпраўляліся на Сімферопаль, аднак гродзенцаў, жадаючых трапіць на мора, было значна больш.

Адміністрацыя чыгункі спадзяецца, што новы маршрут дапаможа вырашыць гэтую праблему.

 

Фота з сайта  http://fotki.yandex.ru