Гродзенскі аблвыканкам шукае інвестараў для будаўніцтва цукраварні
Аўтары праекта матывуюць яго неабходнасць тым, што ў Скідзелі перапрацоўваюць толькі палову сабраных на палетках вобласці цукровых буракоў.
Новае прадпрыемства павінна перапрацоўваць 12 тысяч тон буракоў у суткі, што дазволіць адпраўляць цукар на экспарт і “забяспечыць харчовую бяспеку дзяржавы”.
Праект патрабуе 372,14 мільёнаў еўра інвестыцый.
На будаўніцтва прадпрыемства адводзіцца 4 гады, на тое, каб вярнуць укладзеныя сродкі, – 12 гадоў.
Гродзенская абласная інвестыцыйная агенцыя шукае для будаўніцтва прыватных інвестараў.
Падобны праект – будаўніцтва цукровага камбіната ў Бабруйску – нядаўна быў адхілены з-за празмернага кошту.
Аўтары гродзенскага праекта падкрэсліваюць, што не разлічваюць на фінансаванне з бюджэту.
Паводле http://www.ej.by
Фота з сайта http://mindhobby.com