“Атамны” груз не пусцілі ў Літву
Небяспечную драўніну ў беларускім грузавіку выявілі літоўскія памежнікі на пераходзе Беняконі-Шальчынінкай дзякуючы стацыянарнаму абсталяванню для вымярэння радыяцыі. Аказалася, што выпраменьванне дасягае 50 мікрарэнтген у гадзіну, пры дапушчальным узроўні 20 мікрарэнтген.
Прыкладна праз гадзіну да памежнага пераходу пад’ехаў наступны грузавік з ідэнтычным грузам. Аказалася, што і там радыяцыйны фон дроваў значна вышэйшы за норму.
Паводле kurier.lt
Здымак pasienis.lt