На Шчучыншчыне ідуць імпрэзы, прысвечаныя Чэславу Немэну

|

Творы знакамітага музыкі выканаюць ягоныя землякі: школьнікі і гурткоўцы, народны хор польскай песні са Шчучына “Промень”, мясцовы ансамбль польскай песні “Адраджэнне”. У фае будзе арганізавана выстава літратуры пра творчасць імянінніка.

 

А напярэдадні, 16 лютага, упершыню праз шмат гадоў Дзень народзінаў музыкі адзначалі ў ягоным родавым гняздзе ў бацькоўскай хаце ў Старых Васілішках.

Тут са жніўня мінулага года працуе клуб-музей Чэслава Немэна.

 

Сабраліся людзі, якія шчыра любяць Чэслава. Прыйшлі аднавяскоўцы, якія з ім раслі, прыехалі госьці са сталіцы і нечакана – група турыстаў з Варшавы.

>

Было цёпла і вельмі душэўна. Удзельнікі імпрэзы разам успаміналі, слухалі музыку Чэслава Немэна, маліліся за спачын душ ўсіх, хто жыў ў гэтым доме.

 

Пробашч Петрапаўлаўскага касцёла ксёндз Збігнеў Драгула асвяціў святліцу…

Былі падарункі, сюрпрызы. Напрыклад, аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма пра дзяцінства Чэслава Немэна Вера Савіна падарыла музею рэпрадукцыі здымкаў са знакамітага канцэрта ў Дварцы спорту ў Мінску ў 1976 годзе.

На адным з іх – яна, тады маладая журналістка, бярэ інтэрв’ю у Чэслава Немэна.

 

А Сяргей Філіпаў пакінуў на памяць васілішкаўцам патэфон з пласцінакамі.

Усе прысутныя шчыра дзякавалі загадчыку ўстановы Уладзіміру Сянюту, які па крупіцах сабраў старадаўнія рэчы вясковага ўжытку 40-50-хх годоў мінулага стагоддзя, сямейныя гісторыі Выджыцкіх, фотаздымкі, успаміны сяброў і суседзяў, каб як мага больш праўдзіва рэканструяваць дзіўную атмасферу і побыт гэтага ўнікальнага дома.

Чэслаў Выджыцкі вяртаецца на сваю малую Радзіму. Ягоны голас усё мацней гучыць у сэрцах нашчадкаў. Праца па стварэнню музейных экспазіцый працягваецца…

 

Ёсць, нешта, што я люблю больш за ўсё


Гэта цяпер далёка, але ў думках я часта вяртаюся туды,


Да дзяцінства і мінулых гадоў…


Вельмі далёка ёсць дом, за ім палі, лясы і кветкі,


Такіх кветак я ўжо не пабачу ніколі…”

Чэслаў Немэн

 

Фота Алы Бібікавай

Даведка ТС:

Вядомы польскі музыка, сапраўднае імя якога Чэслаў Віджыцкі, нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобл. 16 лютага 1939 года.

У 1958 годзе сям’я музыкі пераехала ў Польшчу.

Памёр Чэслаў Неман у 2004 годзе ад рака.