Святары едуць на чэмпіянат Еўропы
Гэта будзе ўжо пяты па ліку чэмпіянат Еўропы сярод святароў.
Беларускія ксяндзы возьмуць удзел у такім турніры ўпершыню.
Паводле папярэдняй інфармацыі, удзел у чэмпіянаце прымуць удзел 11 каманд: з Харватыі, Іспаніі, Партугаліі, Аўстрыі, Славакіі, Украіны, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Славеніі, Венгрыі і Польшчы.
Як распавёў кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, чэмпіянат дапаможа святарам удасканаліць фізічную форму.
– Мы рады, што сустрэнемся са святарамі з усёй Еўропы. Спорт патрэбны ў жыцці кожнага з нас, а тым больш – святара, – падкрэсліў кс. Павел.
У якасці трэніровак гарадзенскія святары ўжо правялі некалькі гульняў з міністрантамі з Путрышак, а таксама з навучэнцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.