Зберагаць ці спілоўваць: дыскусія вакол Румлёўскага парку працягваецца

|

 

Нагодай для публікацыі стаў нядаўні ўраган “Нікалас”, які пранёсся і над Гродна.

 

Дрэва, якое ўпала на аўтамабіль у ваколіцах Румлёўскага парку, дало нагоду аўтару “ГП” папракнуць грамадскае аб’яднанне “Экадом” з Мінску, якое ўвосень актыўна пратэставала супраць масавага знішчэння дрэў і расліннасці ў Румлёве.

 

Зварот эколагаў у пракуратуру і Міністэрства аховы прыроды вывеў тады з парку цяжкую тэхніку, якая нішчыла румлёўкую расліннасць. 

>

Вопрос у нас один: что важнее – жизнь дерева или жизнь человека? – задае рытарычнае пытанне карэспандэнт ГП, аргументуючы сваю пазіцыю тым, што ад старых дрэваў у парку могуць пацярпець людзі.

 

Своеасаблівым адказам на артыкул стала рэзалюцыя, прынятая на 4-й рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “Румлёўскія чытанні”, якая адбылася на гэтым тыдні ў Гродне.

 

Яе аўтары настойваюць на тым, каб Румлёўскаму парку быў нададзены статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

 

Да канца вясны гарадзенскія эколагі, гісторыкі, краязнаўцы збіраюцца падрыхтаваць неабходнае для прысваення Румлёўскаму парку такога статуса абгрунтаванне.


– Гэта цалкам дасягальная задача – лічыць гісторык Віталь Карнялюк (на здымку Сяргея Марозава), які доўгія гады актыўна займаецца вывучэннем гісторыі Румлёўскага парку і яго абаронай.

 

– Магчыма, працэс будзе марудным, давядзецца абыходзіць розныя кабінеты, але нам будзе з чым у іх ійсці.

Мы размеркавалі паміж спецыялістамі працу па падрыхтоўцы ўсіх неабходных звестак.

 

З улікам таго, якую прыродную каштоўнасць мае Румлёва – ёсць усе шансы атрымаць для парка статус рэспубліканскага помніка.


Галоўнае  – воля людзей, якія давядуць гэтую справу да канца, так як гэта зрабіла ў 1993 г. Таццяна Солтан, якая фактычна ў адзіночку дамаглася надання парку статуса помніка прыроды мясцовага значэння.


І мы павінны давесці гэтую справу да канца – кажа спецыяліст.

 

Даведка ТС:

Упершыню Румлёўскі парк, разам з сядзібай згадваецца ў ХІХ стагоддзі, як уласнасць Ляхніцкіх.

Яе фундатарам быў Ігнат Ляхніцкі, віцэ-маршалак, слынны публіцыст ды філосаф.

Пасля маёнткам валодалі Францішка Відацкая (матка Элізы Арэшкі), Васількоўскія.

Разам з прымыкаючым лесам парк ўтварае адзіную прыродную сістэму з разнастайным светам раслінаў ды жывёл.

 

Фота: “Гродненская правда” і Вітаўт Парфёненка