Анджэй Пачобут застанецца за кратамі
Скаргу падаваў адвакат журналіста Аляксандр Галіеў.
Суд палічыў скаргу неабгрунтаванай. Анджэй Пачобут будзе заставацца пад вартай да канца наступнага тыдня.
Мінскі суд не задаволіў просьбу адваката А.Пачобута і не выклікаў на допыт амапаўцаў, паводле паказанняў якіх журналіст быў асуджаны.
Суддзя таксама не захацеў залічыць у тэрмін пакарання амаль цэлыя суткі, калі журналіст пасля ператрусу ў сваёй кватэры быў арыштаваны КДБ і дастаўлены ў Мінск.
У час г.зв. «масавых беспарадкаў» на плошчы 19 снежня Анджэй Пачобут прысутнічаў як карэспандэнт польскай «Газэты Выборчай».
Першапачаткова суд пакараў яго штрафам у памеры 1 млн. 750 тыс. рублёў.
Паводле zpb.org.pl