Гран-пры “Каложскага Дабравеста” паехаў у Расію
Ідэя правядзення “Каложскага Дабравесту” нарадзілася ў час святкавання 100-гадовага юбілею Гарадзенскай праваслаўнай епархіі ў 2002 годзе.
Тады па бласлаўденні епіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія быў створаны хор святароў Гарадзенскай епархіі, якім кіруе старшыня журы “Каложскага Дабравеста”, кампазітар іерэй Андрэй Бандарэнка.
Сёлетні “Каложскі дабравест” быў юбілейным – 10-м па ліку.
Адмыслова да сёлетняга фестывалю гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў стварыў бронзавую статуэтку, якую і атрымалі ўладальнікі Гран-пры з Расіі.
На здымку: старшыня журы фестывалю пратаіерэй Андрэй Бандарэнка (злева) і кіраўнік хора-пераможцы пратэірэй Вадзім Махноўскі.
Фота Яраслава Ванюкевіча