Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з Анжалікай Арэхвай
Як паведаміла старшыня арганізацыі Анжаліка Арэхва, сустрэча прадстаўнікоў СПБ з прэзідэнтам Польшчы адбудзецца 23 лютага ў Варшаве.
Склад дэлегацыі пакуль канчаткова не вызначаны.
Пагаршэнне сітуацыі польскай меншасці ў Беларусі, а таксама арышт Анджэя Пачобута, старшыні Галоўнай Рады СПБ, які зараз адбывае пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышту за удзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня, стануць асноўнымі тэмамі размовы прадстаўнікоў СПБ з Браніславам Камароўскім.
Прыгадаем, што менавіта прысуд Пачобуту быў прычынай склікання старшынёй СПБ Анжалікай Арэхвай надзвычайнага пасяджэння, каб зацвердзіць зварот да прэзідэнта Камароўскага. Арэхва праявіла боязь, што гэтая справа можа быць пачаткам нагонкі на Саюз Палякаў.
На фота: Сустрэча Анжалікі Арэхвы з прэзідэнтам Камароўскім у чэрвені 2010 года