Фестываль “Твой стыль” прызнаны падзеяй года

|

Цырымонія ўшанавання лепшых грамадскіх арганізацыі і грамадскіх актывістаў 2010-га года была арганізавана Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі.

 

Перамогу гарадзенскаму Фестывалю, які ладзіўся грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”, прынесла вялікая колькасць удзельнікаў, цікавая фестывальная праграма і шырокі рэзананс у СМІ.

>

Мінулагодні Фестываль моладзевай журналістыкі быў ужо другім па ліку. Першы быў арганізаваны ў 2007 г. Трэці Фестываль запланаваны на 2012-ты год.

 

Сярод прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі “Лепшая рэгіянальная падзея года” прэтэндаваў таксама іншы праект гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”  – “Універсітэт Залатога Веку”.

 

На здымку: дыплом за перамогу ў намінацыі “Лепшая рэгіянальная падзея года” атрымлівае старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.