Праект «Бітва таксістаў» стартуе сёння ў Гродне
Бітва таксістаў – новы прафілактычны праект абласной Дзяржаўтаінспекцыі і Радыё Гродна, які прапагандуе бяспечны дарожны рух сярод кіроўцаў таксі ды іншых аўтааматараў. Каб прыняць удзел у праекце, трэба адправіць смс-паведамленне на нумар эфіру.
Гэты праект – не першая і не апошняя «крэатыўная акцыя» ДАІ. У Дзень Закаханых інспектары віншавалі гарадзенцаў з дапамогай тралейбуса і крайслера, да 8 сакавіка таксама рыхтуецца адмысловая святочная акцыя.
Плануецца, што “Бітва таксістаў” будзе праводзіцца кожную сераду.
Паводле БелТА
Здымак flickr.com