У «Крызе» прэзентуюць аШАЛОМляльны раман

|

Гродзенская прэзентацыя – першая ў вялікім туры «Шалом у кожны дом!», які арганізуе кампанія «Будзьма беларусамі!». Яна пачнецца ў 17.00 у галерэі «Крыга» на вул. Савецкай 3 (у браме).

Сам аўтар – канцэптуальны мастак Артур Клінаў – называе кнігу «ваенным раманам». У цэнтры падзей рамана – альтэр-эга Клінава – беларускі мастак, які аднойчы надзявае на галаву прускі шалом часоў першай сусветнай і адмаўляецца яго зняць.

Клінаў вядомы як аўтар «Малой падарожнай кніжкі па горадзе Сонца» і фотаальбома «Горад Сонца», рэдактар часопіса pARTisan, у якім друкаваліся фрагменты «Шалома», а таксама мастак стужкі «Масакра» і сцэнарыст меркаванай новай версіі «Шляхціча Завальні».

Здымак http://salom.by