Прэзідэнт Камароўскі сустрэўся з Анжалікай Арэхвай
Сітуацыя ў Беларусі, у прыватнасці становішча польскай меншасці ў нашай краіне – была адной з тэм сустрэчы Браніслава Камароўскага і в.а. старшыні Саюза палякаў на Беларусі Анжалікай Арэхва.
Прэзідэнт выказаў сваю салідарнасць з палякамі, якія жывуць у Беларусі, а таксама дэмакратычнай апазіцыяй. Браніслаў Камароўскі выказаў занепакоенасць тым, што польская меншасць можа пацярпець ад паслявыбарчай хвалі рэпрэсіі, адзначыла Анжаліка Арэхва.
Нагадаем, што на мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы на працягу некалькіх дзён праводзіў кансультацыі ў справе Пачобута, між іншым з міністрам замежных спраў РП Радаславам Сікорскім. Камароўскі таксама сказаў, што калі людзі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі, прыедуць ў Польшчу, то ўлады разгледзяць хадайніцтвы аб прадастаўленні ім палітычнага прыстанішча. А ён сам, выкарыстоўваючы паўнамоцтвы прэзідэнта, будзе з “найбольшай добразычлівасцю” разглядаць просьбы аб польскім грамадзянстве.
Ужо сёння польскі парламент разгледзіць праект рэзалюцыі, які асуджае рэжым Аляксандра Лукашэнкі за гвалт і рэпрэсіі супраць беларускага народа, а таксама за фальсіфікацыю выбараў.
Здымак з prezydent.pl