Купалаўскі універсітэт выбярэ “Міс”

Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Міс універсітэт – 2011” будзе складацца з некалькіх блокаў.

 

Канкурсанткі будуць дэманстраваць сваё уменне трымацца на сцэне перад шматлікай аўдыторыяй, крэатыўна і артыстычна прадстаўляць сябе гледачам, даваць арыгінальныя адказы на пытанні, паказваць калекцыі адзення, а таксама зачароўваць публіку сваімі талентамі.

 

“Міс універсітэта-2011” атрымае права на ўдзел у адкрытым конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства паміж ВНУ “Міс студэнцкага свету”.

 

Конкурс адбудзецца ў актавай зале корпуса па вул. Леніна, 32 (пачатак у 18.30).

 

Даведка ТС:

 

У ГрДЗУ імя Янкі Купалы конкурс «Міс універсітэт» праводзіцца з 1999 года.

 

За год да мерапрыемства студэнтка факультэта матэматыкі Святлага Крук заваявала тытул « Міс Беларусь- 1998».

 

Перамога гродзенкі падштурхнула творчых людзей горада да правядзення конкурсу “Міс універсітэт”.

 

За аснову ўзялі конкурс “Міс Еўропа”.

 

Пасля падобныя лакальныя конкурсы пачалі праводзіцца ва ўсіх ВНУ Гродна.

 

Цяпер жа за тытул “Міс” дзяўчыны пачалі змагацца ў калектывах сферы гандлю, медыцыны.

 

 

Фота http://fotogrodno.net/2009/03/25/miss_universitet_2009.html