Пад Азёрамі кіроўца пераехаў пешахода і ўцёк (Абноўлена)
Ім аказаўся 35-гадовы жыхар Скідзеля. У гэты трагічны вечар ён ехаў у кірунку Парэчча.
Высветлілася таксама, што жыхар Азёр, які загінуў пад коламі яго аўтамабіля, у момант здарэння быў моцна п’яным (3,8 праміле алкаголю) і ляжаў на дарозе.
Ахвярай здарэння стаў жыхар Азёраў.
Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, да паўначы гэты чалавек мусіў быць на працы, аднак адчуў сябе кепска і калегі адвялі яго дадому.
Якім чынам чалавек апынуўся пасля гэтага на дарозе – высвятляе міліцыя.
Глядзіце Мапу надзвычайных здарэнняў у вялікім памеры
Летась з месца здарэння пасля смяротнага траўмавання людзей з’ехалі 15 кіроўцаў. Усіх іх пазней затрымалі.