Гродна наведала дэлегацыя з Клайпедскага ўніверсітэту
Госці абмеркавалі з кіраўніцтвам гарадзенскага ўніверсітэту перспектывы супрацоўніцтва.
Як паведамляе сайт купалаўскага ўніверсітэту, рэктар Клайпедскага ўніверсітэту Ўладас Жулкус прачытаў студэнтам факультэта гісторыі і сацыялогі лекцыю на тэму «Падводная археалогія ў Літве», а таксама распавёў пра магчымасці навучання ў сваім універсітэце.
Пагадненне пра супрацоўніцтва паміж універсітэтамі было падпісана ў студзені гэтага года.
На здымку: рэктар гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Яўген Роўба (злева) сустракаецца са сваім калегам з Калайпеды.
Фота: grsu.by