З Гродна да Барселоны можна будзе дабрацца за 40 еўра

| Без катэгорыі

Дадатковыя магчымасці для танных падарожжаў па свеце з’явяцца ў хуткім часе ў гарадзенцаў. Пачынаючы з красавіка з Вільні ў розныя гарады Еўропы будуць лятаць самалёты танных авіяліній “Уізэйр” і “Раянэйр”.


Прыкладна за 30 еўра можна будзе даляцець да Барселоны, Мадрыда, Рыма.

 

Квіток да Стакгольма ўвогуле можа каштаваць менш за 10 еўра, калі пра яго паклапаціцца заранёў.

 

Дарога з Гродна да Вільні сёння каштуе крыху больш за 10 еўра (10 тыс. на квіток да Друскенікаў і 30 літаў ад Друскенік да Вільні).

 

Танныя авіялініі здзяйсняюць таксама палёты з блізкага да Гродна Каўнаса.

 

Мапу танных пералётаў з Вільні, Каўнаса, Львова, Варшавы, Кіева стварыў нядаўна 34Mag.

 

Раім скарыстацца!