Гарадзенскія спартыўныя секцыі – на інтэрактыўнай мапе “Твайго стылю”.

|

“За спартыўную Беларусь!”-  такія лозунгі,  са здымкамі лепшых спартоўцаў на рэкламных шчытах і плакатах,  беларусы назіраюць  паўсюдна  ўжо колькі год.

 

Прапаганда здаровага ладу жыцця, у тым ліку і на Гродзеншчыне, вядзецца досыць актыўна.

 

Рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы, турніры, чэмпіянаты па розных відах спорту.

>

З рэкламных шчытоў і плакатаў вам усміхаюцца спартоўцы, нібыта кажучы: “Далучайся! Спорт-гэта крута!”.

 

Здаецца, для заняткаў спортам у такіх абставінах у Гродне няма ніякіх перашкод.

 

Карэспандэнт “Твайго стылю” зрабіў маніторынг гарадзенскіх спартыўных секцый.

Глядзі Спартыўныя секцыі Гродна на мапе вялікага памеру

 

Высветлілася, што большаць спартыўных секцый сапраўды бясплатныя, што не можа не цешыць.

 

У сітуацыі, калі ўсё даражэе, спорт застаецца даступным шырокаму колу людзей.

 

Фізкультура і спорт застаюцца адной з нямногіх сацыяльных сфер, якую дзяржава яшчэ ў стане фінансава падтрымліваць.

 

Вось і атрымліваецца, што галоўнай перашкодай на шляху да вышынь спартыўнага Алімпу можа стаць толькі ўласнае гультайства.

 

Таму, калі вы яшчэ не вырашылі, у якую спартыўную секцыю адвесці дзіця, зірніце на нашу мапу і прыведзеныя ў ёй звесткі.

 

 

Улічыце, што для заняткам тым альбо іншым відам спорта спатрэбіцца спецыяльныя спартыўныя інвентар і экіпіроўка.

 

З улікам усіх гэтых параметраў абірайце тое, што вам па душы і па кішэні ды інвестуйце ў здароўе сваіх дзетак!