Заапарк запрашае на “Развітанне з масленіцай”

| Без катэгорыі

Кожны наведвальнік атрымае смачны пачастунак – традыцыйны масленічны блін-сімвал веснавога сонца.

 

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў 12.30.

 

Дзецям і дарослым распавядуць, што значыць “Масленіца”, як яна традыцыйна святкавалася ў Беларусі.

 

Першы дзень масленіцы альбо сырнага тыдня ў гарадзенскім звярынцы адзначылі 28 лютага.

 

Лічыцца, што у гэты дзень мядзведзь прачынаецца ад спячкі ў сваёй бярлозе. Каб яго задобрыць, нашы продкі клалі на пень спецыяльна выпечаныя бліны.

 

Традыцыйны ласунак свята асабліва спадабаўся ўлюбёнцы звярынца мядзведзіцы Мацільдзе.

 

Зараз яна сябе паводзіць даволі актыўна, што можа сведчыць аб хуткім прыходзе вясны.

Фота: mama.mk.ua

Відэа: tvr.by