Віленскія Казюкі: фотарэпартаж у “Тваім стылі”

| Без катэгорыі

Святы Казімір быў сынам польскага караля і вялікага князя літоўскага Казіміра ІV, нарадзіўся ў 1458 г., а памёр у 1484 г. у Гродне, маючы ўсяго 26 гадоў. У 1602 г. Ватыкан прызнаў каралеіча святым.

 

У гонар Святога Казіміра традыцыйна ладзяцца шумныя кірмашы з народнымі гульнямі і забавамі.

 

З даўніх часоў сфармаваўся і традыцыйны асартымент тавараў, якія выстаўляюцца ў час Казюкоў на продаж – традыцыйныя па мастацку зробленыя кампазіцыі з вербаў, вырабы з лазы, з дрэва, з саломкі, кераміка.

 

У даўнія часы на кірмашы з нагоды Дня Святога Казіміра неслі ўсё, што выраблялася сялянамі і рамеснікамі доўгімі зімовымі вечарамі.

 

Усё гэта можна ў гэтыя дні ўбачыць на вуліцах Вільні.

Фота Лёшы Шоты

 

Відэа Юлі Лыткінай